Дзень маёй Радзімы

06.04.2024

У суботу 6 красавіка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень маёй Радзімы”. Мерапрыемствы былі праведзены згодна плана. Працавалі факультатыўны занятак “Шахматы ў школе” і аб’яднанне па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым”.
Найбольш значымым мерапрыемствам быў удзел вучняў і настаўнікаў школы ў раённым суботніку. Усе ўдзльнікі шчыра папрацавалі на ўборцы тэрыторыі аграгарадка Скірмантава.
На прыканцы для малодшых школьнікаў Бабкова Валянціна Рыгораўна падрыхтавала цікавае мерапрыемства – конкурс загадак і прыказак “Беларускае слава”.
Вучні 5-9 класаў з настаўніцай Адуцкевіч Ірынай Віктараўнай адправіліся ў віртуальнае падарожжа па гарадах Беларусі на мерапрыемстве “Імёны герояў ў назвах вуліц гарадоў”.