Дзгнь прафесійных навыкаў

16.03.2024

У суботу 16 сакавіка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень прафесійных навыкаў”. Мерапрыемствы былі праведзены згодна плана:
на факультатыўных занятках “Шахматы ў школе” вучні памераліся сіламі ў спаборніцтвах падчас арганізаванай гульні;
на занятках ваенна – патрыятычнага клуба “Гарызонт” хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з ўмовамі паступлення ў кадзецкія навучальныя ўстановы рэспублікі Беларусь;
для вучняў пачатковых класаў настаўніца Якаўлева А.М. арганізавала цікавае падарожжа “Па старонках чырвонай кнігі. Прафесія эколаг”;
для вучняў 5-9 класаў была праведзена квэст - гульня “Крыніцы энергіі. Вучымся энергетычнай беражлівасці”, якую падрыхтавала настаўнік фізікі Бойка М.В;
Як звычайна, працавалі факультатыўныя заняткі “Прафесія маёй мары” і аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым” , “Выпальванне па драўніне ” і “Юны патрыёт”