Беларусь - мая Радзіма. Прыйшла вясна прыгажуня.

02.03.2024

У суботу 2 сакавіка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Беларусь – мая Радзіма. Прыйшла вясна прыгажуня”. Мерапрыемствы былі праведзены згодна плана. Працавалі факультатыўны занятак “Шахматны ўсенавуч” і аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым” , “Выпальванне па драўніне ” і “Юны патрыёт”.
Для малодшых школьнікаў Быкоўская Ніна Чаславаўна падрыхтавала цікавае мерапрыемства “Пералётныя птушкі Беларусі”.
Вучняў 5-9 класаў Адуцкевіч Ірына Віктараўна пазнаёміла з традыцыямі нашых продкаў сустракаць вясну.
Таксама вучні наведалі Скірмантаўскі краязнаўчы музей у доме культуры, дзе таксама пазнаёміліся з гісторыяй і жыццём жыхароў вёскі Скірмантава .