Дзень сямейных традыцый

24.02.2024

 

У суботу 24 лютага выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаныя тэме ,, Дзень сямейных традыцый”.
Дзень пачаўся з удзела вучняў у факультатыўных занятках “Шахматы ў школе”. Навучэнцы 5-8 класаў удзельнічалі ў занятках ваенна - патрыятычнага клуба "Гарызонт", наякім праглядзелі мастацкі фільм  "Брэсцкая крэпасць"
Пазнавальную пляцоўку "Мае карані ў маёй сям'і" для  старэйшых класаў  падрыхтавала настаўніца біялогіі Бабкова Валянціна Рыгораўна. Падчас заняткаў вучні аналізіравалі розныя жыццёвыя здарэнні, разам  аналізііравалі і шукалі правельны выхад.
Малодшыя класаў атрымалі пазітыўныя эмоцыі падчас удзелу ў гадзіне зносі "Чаму сям'я - усяму пачатак” разам з настаўніцай пачатковых класаў Якаўлевай Аленай Мікалаешнай.
У другой палавіне дня вучні ўдзельнічалі ў аб’яднанні па інтарэсах “Выпальванне па драўніне”, падчас якога вучні з настаўнікам працоўнага навучання Гаўрыловічам Ігарам Мікалаевічам выраблялі сувенір для мамы.