Дзень здароўя спорту і турызму

10.02.2024

 

У суботу 10 лютага выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаныя тэме ,, Дзень здроўя, спорту і турызму”.
Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”
Малодшыя школьнікі атрымалі пазітыўныя эмоцыі падчас удзелу ў інтэлектуальнай гульні “Падарожжа па краіне здароўя”, якую падрыхтаваа настаўніца Якаўлева Леаніда Мікалаеўна. Вучням старэйшых класаў быў прадстаўляны відэасюжэт “Боль і смутак той вайны”- да дня памяці воінаў інтэрнацыяналістаў . У другой палавіне дня вучні ўдзельнічалі ў аб’яднанні па інтарэсах “Выпальванне па драўніне”.