Дзень цікавых прафесій

16.12.2023

16 снежня 2023 года ў школе прайшла чарговая тэматычная прафарыентацыйная субота. Школьнікі пагрузіліся ў свет прафесій і даведаліся шмат новага і цікавага.
Вучні пачатковых класаў паспрабавалі сябе ў ролі творчых майстроў на майстар-класе “Калядная зорка”, а пасля прынялі ўдзел у навагоднім квізу, які для іх арганізавала Валянціна Рыгораўна Бабкова.
Вучні 5-9 класаў завіталі ў школьную бібліятэку, дзе школьны бібліятэкар Вольга Віктараўна расказала, дзе можна атрымаць прафесію “Бібліятэкар”. Дзеці цікавіліся, ці складаная прафесія, якія заробкі, за што яна палюбіла сваю прафесію.
А яшчэ для вучняў 5-9 класаў была арганізавана “Майстэрня Дзеда Мароза”, на якой сабраліся дзеці, якія пажадалі парадаваць сябе і сваіх блізкіх навагоднімі сувенірамі. Святлана Іванаўна, класны кіраўнік 5 класа, правяла майстар-клас «Навагодняя цацка». Дзеці засталіся задаволеныя і ўпэўненыя, што выраб сваімі рукамі стане незвычайным упрыгожваннем навагодняй ёлкі, або выдатным тэматычным падарункам для блізкіх.
Акрамя запланаваных мерапрыемстваў дзеці з 09.00 гадзін раніцы займаліся на факультатыўных занятках “Шахматы ў школе”, з 10.00 - у спартыўнай секцыі “Агульная фізічная падрыхтоўка”, хлопцы 5-9 класаў працавалі ў гуртку “Выпальванне па драўніне”, а навучэнцы 5-7 класаў – у аб’яднанні па інтарэсах “Юныя патрыёты” і на занятку ваенна-патрыятычнага клуба “Гарызонт”.
Дзень прайшоў займальна і з карысцю!