Дзень здароўя. Жыві актыўна!

09.12.2023

У суботу 9 снежня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень здароўя. Жыві актыўна!”. Мерапрыемствы былі праведзены згодна плана. Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”. Спартыўные свята “Падарожжа ў краіну здаравічкоў” сабрала ўсіх жадаючых у спартыўнай зале. А пасля не менш цікавыя падзеі разгарнуліся на першым паверсе школы, дзе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя дню здароўя. Настаўніца пачатковых класаў Алена Мікалаеўна Якаўлева правяла дзелавую гульню “Здаровы я – здаровая краіна,” на якой малодшыя школьнікі памераліся сілай розуму і кемлівасцю, а таксама праявілі свае творчыя здольнасці ў разважаннях: як зберагчы сваё здароўе з карысцю для сябе і сваёй краіны. Старэйшыя вучні наведалі ў музеі куток прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Зноў успомнілі трагедыю вескі Скірмантава , спаленую захопнікамі 29 ліпеня 1945 года разам з жыхарамі. Пасля чаго настаўніца рускай мовы і літаратуры Алена Міхайлаўна Савосіна правяла адкрыты мікрафон па тэме “Трагедыя і боль беларускай зямлі”= для вучняў 5-9 класаў.
Вучні малодшых класаў вучыліся працаваць з фотарэдактарам "Adobe Photoshop" з настаўнікам інфарматыкі Васілём Сцяпанавічам Ярмоленка. Ярка, спартыўна, насычана, цікава, пазнавальна прайшоў шосты школьны дзень 9 сненжня