Мая Радзіма - Беларусь

02.12.2023

 

У суботу 2 снежня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Мая Радзіма - Беларусь”. Мерапрыемствы былі праведзены згодна плана. Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”, таксама адбылася сустрэча ўдзельнікаў ваенна – патрыятычнага клуба “Гарызонт”. Пасля чаго вучні паднялі настрой і ўмацавалі сваё здароўе на аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым”.
Цікавай, атрымалася гутарка “Дабрыня і міласэрнасць у нашым сэрцы” да Міжнароднага дня інвалідаў для вучняў пачатковых класаў, якую падрыхтавала настаўніца Быкоўская Ніна Чаславаўна.
Настаўніца Ляўковіч Ларыса Мікалаеўна, для вучняў 5-9 класаў правяла квэст-гульню “Угадай творы беларускіх пісьменнікаў. Размаўляем па-беларуску”.
Вучні малодшых класаў вучыліся легапраграміраванню з настаўнікам інфарматыкі Ярмоленка В.С.