Мая сям'я - за здаровы лад жыцця

28.10.2023

Шосты школьны дзень заўжды цікавы! Гэты тэзіс кожную суботу падцвярджаецца вясёлымі ўсмешкамі на тварах навучэнцаў. 28 кастрычніка рабяты сталі ўдельнікамі шэрага мерапрыемстваў, сярод якіх асноўным, вядома, была агульнашкольнае спартыўнае свята пад назвай "Канікулы, вітаем"

Вучні былі падзелены на дзве каманды. Каманды былі моцныя. Удзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе напярэдадні канікул. У спартыўнай зале панаваў дух спаборніцтва, камандны азарт быў высокім.

Пасля вясёлых спаборніцтваў, дзеці прыналі ўдзел ў дыскусіі "Дарослыя і дзеці супраць цыгарэтнага дыму" , пасля чаго збадзёрым настроем адправіліся да дому.