Дзень здароўя. Жыві актыўна!

11.11.2023

Дзень здароўя "Жыві актыўна!”
Пад такім дэвізам стартаваў шосты школьны дзень 11 лістапада.

Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”. Пасля чаго вучні паднялі настрой і ўмацавалі сваё здароўе на аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка. Хачу быць здаровым!”. Дзеці з захапленнем паўдзельнічалі ў спартыўным свяце “Мы самыя хуткія!”, на якім былі арганізаваны спаборніцтвы дзвюх каманд пад назвай “Дужыя” і “Хуткія” . У спартыўных эстафетах перамогу атрымала каманда “Хуткія” .
Затым з вучнямі старэйшых і малодшых класаў Быкоўская Ніна Чаславаўна і Іванова Святлана Аляксандраўна правялі сумеснае мерапрыемства “Дрэнныя звычкі - не мае прывычкі”.
11 лістапада вучні школы ўдзельнічалі ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па французскай мове і біялогіі і паседжанні раённага парламента ў горадзе Дзяржынску..
Дзень, для зацікаўленых сучаснымі тэхналогіямі і гульнямі, традыцыйна закончыўся  заняткамі па легапраграміраванню.