Дзень здароўя. Стыль жыцця здароўя

14.10.2023

14.10.2023 г.

“Дзень здароўя. Стыль жыцця - здароўе”
Пад такім дэвізам стартаваў шосты школьны дзень 14 кастрычніка.

Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”.
Найбольш цікавым і змястоўным атрамалася мерапрыемства “Вясёлая спартландыя для любімых мам”. У школу завіталі мамы малодшых школьнікаў, для якіх былі прапанаваны забаўляльныя і спартыўныя эстафеты: “Вясёлы цягнік”, “Вярчуся, як вавёрка”, “Скрозь вугольнае вушко”, “Мы з мамай дружная пара”.
У гэты дзень два вучня прынялі ўдзел ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Баларуская мова і літаратура”
Малодшыя школьнікі з задавальненнем працавалі ў творчай майстэрні, якая была адкрыта да Дня маці “Дзякуй мама”, а для старэйшых вучняў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне кінафільма “Наркотыкі –шлях у бездань”.
У камп’ютарным класе дзеці займаліся праграміраваннем для пачаткоўцаў.