Суботні калейдаскоп

07.10.2023

 

“Суботні калейдаскоп”
Пад такім дэвізам стартаваў шосты школьны дзень 7 кастрычніка.

Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”. Пасля чаго вучні паднялі настрой і умацавалі сваё здароўе на аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым”. Акрамя вышэй пералічаных мерапрыемстваў чацвёра вучняў прынялі ўдзел ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова і літаратура” і “Біялогія”.
Малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Мае правы і адказнасць за ўчынкі”, а для старэйшых вучняў была арганізавана адкрытая размова “Пагаворым пра маральнасць”, якую падрыхтавала Савосіна Алена Міхайлаўна.
Самым змястоўным мерапрыемствам атрымалася дзелавая гульня “Чамадан лідара”, на якую ў Скірмантаўскую школу завіталі лідары вучнёўскага самакіравання, БРПА і БРСМ з школ і гімназій Дзяржынскага раёна.