Дзень сямейных зносін. Ура канікулы!!

27.05.2023

27 мая ў школе прайшла  субота “Дзень сям'ейных зносін. Ура канікулы”, у рамках якой дзеці змаглі паўдзельнічаць у наступных  традыцыйных  мерапрыемствах. 

Вучні малодшых класаў паўдзельнічалі ў турніры па шахматам, на факультатыве "Шахматны ўсенавуч",  Затым вучні адправіліся на стадыён і  паспрабавалі свае сілы на лепшага нападаючага,   падчас гульні ў футбол., чаму вельмі спрыяла цудоўнае  надвор'е і яркае сонейка. 

На прыканцы з малодшымі школьнікамі з мэтай  выхавання  пачуцця любові да Зямлі бацькоў, беларускага краю  роднах і дарагіх  людзей- сваіх бацькоў, Якаўлева Алена Нікалаеўна правяла  гадзіну разважанняў "Чаму ў чалавека  адна маці , і адна Радзіма"

На  якой дзеці разважалі, пра бацькаўшчыну, родны край, Радзіму, маці, роднаю старонку.

З старэйшымі вучнямі быў праведзены ўрок сямейнай этыкі  “Азбука шчаслівай сям'і” , які падрыхтавала настаўніцы Адуцкевіч Ірына Віктараўна, на якім школьнікі  шчыра разважалі пра свае сем'і, сямейны этыкет, марылі  пра свае будучыя сем'і, разважалі што трэба зрабіць кожнаму. каб сямья была шчаслівай  і састаўлялі праект дружнай і шчаслівай сям'і.