Рэспубліканскі суботнік. Дзень сямейных спраў

22.04.2023

22 красавіка  ў суботу   ў школьны дзень быў праведены  рэспубліканскі суботнік па добраўпарадкаванні на зямлі, што, канешне ж, выклікала ініцыятыву нашых навучэнцаў паўдзельнічаць у карысных справах і ўнесці свой уклад у прывядзенне тэрыторыі школы і аграгарадка ў парадак пасля зімы. Далучыліся да актыўнай працы ўсе: настаўнікі, выхавацелі, класныя кіраўнікі і навучэнцы. Усе ўдзельнікі суботніка актыўна паўдзельнічалі на уборцы прышкольнай тэрыторыі, школьнага стадыёна, вуліцы Школьнай, а таксама шчыра папрацавалі на клумбах  на школьнай тэрыторыі на якіх рассадзілі першацветы.

Вынік узрадваў усіх удзельнікаў працоўнага дэсанту - чыстата і прыгажосць вакол нас. 

Дзякуй усім удзельнікам гэтага мерапрыемства!

Акрамя гэтага на прыканцы вучні малодшых класаў паўдзельнічалі  ў віктарыне "МАе любімыя літаратурныя героі", а старэйшыя  падчас чвявання ў размове "Сямейныя святы і традыцыі"