Дзень здароўя

08.04.2023


У суботу 08 красавіка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Дзень здароўя ”

Двое  вучняў школы ўдзельнічалі ў раённай алімпіяде  па інфарматыцы.
У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня.

Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў раённым суботніку, падчас якога займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі брацкіх могілак.
Каспарэвіч Тамара Іванаўна  цікава і змястоўна правяла прафілактычны занятак  "Экалогія здаровага харчавання" для вучняў пачатковых класаў. Дзеці  падрабязна пазнаёміліся з пірамідай здаровага харчавання, саставілі меню  з натуральных прадуктаў харчавання,  у якім не выкарыстоўвалі штучныя і сінтэтычныя полуфабрыкаты..Вучні 5-8 класаў прыняпі ўдзел у  квэст - гульні  "Аб здароўі для здаровых", на якой  састаўлялі маршрутны ліст  мерапрыемстваў па захаванню свайго здароўя на будучыя 10 гадоў, разгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі па здароваму ладу жыцця. 

Пасля чаявання з бадзёрым настроем вучні адправіліся дамоў.