Сямейная субота. Прывітанне канікулы!

25.03.2023

 


У суботу 25 сакавіка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Сямейная субота"

У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня, прысвечаная сямейным традыцыям, сямейным каштоўнасцям і сямейнаму выхаванню.

 Па традыцыі дзень пачаўся   з шахматнага турніру на аб'яднанні па інтарэсах "Шахматны ўсенавуч.  Самыя маленькія удзельнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па шашках. Затым для дзяцей малодшага ўзросту было праведена мерапрыемства "Агляд літаратуры  па фінансавай граматнасці ". Размова пачалася ... згрошай. Як яны выглядаюць, для чаго патрэбныя, як правільна іх выкарыстоўваць. Дапамагчы ў гэтым могуць веды з кніжак па фінансавай граматнасці.  Цікавым і змястоўным атрымалася займальная гадзіна "Мая сям'я і я". На мерапрыемстве малявалі "цветик- семицветик". На кожным пялестку, дзеці апісвалі адказы на заданні пра любімы занятак сваёй сям'і, сямейныя традыцыі, называлі ласкавыя словы, якімі размаўляюць у іх сем'ях. Расказвалі пра  добрыя справы сваіх бацькоў, разгадвалі загадкі.  Шмат слоў сказана пра сям'ю, і нельга ацаніць яе значэнне дпя кожнага чалавека, . Вучні разважалі пра сямейныя каштоўнасці, якія памагаюць  чалавеку, дзякуючы сям'і выстаяць перад любымі цяжкасцямі. Акрамя гэтага баці і вучні 9 класа прынялі ўдзел  ў  раённым бацькоўскім сходзе "Завяршэнне навучання  і выхавання  на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі".  З бадзерым настраем , што наперадзе канікулы вучні адправіліся дамоў.