Дзень сямейных традыцый

25.02.2023

Насычаным і плённым шосты школьны дзень у апошнюю суботу прайшоў для навучэнцаў нашай установы. Мерапрыемствы былі запланаваны згодна тэме "Дзень сямейных  традыцый".

 Дзень традыцыйна пачаўся з мерапрыемства ў спартыўным зале. Школьнікі ўдзельнічалі ў спартыўных гульнях пад дэвізам "Быць здаровым - гэта модна". Вучні малодшых класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве  "Сям'я і сямейныя каштоўнасці".Дзеці  размаулялі пра асноўныя правілы ў жыцці , якія змогуць ў выніку прывесці да ўзаемнай павагі ў сям'і. Але, найбольш змястоўным атрымалася інтэлектуальная гульня  да Дня абаронцы Айчыны, якую падрыхтавала і правяла Анпілогава Вольга Віктараўна. Усе  вучні, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, былі падзелены на тры каманды: каманда "Сініх", каманда  "Зялёных", каманда "Аранжавых"  У гульні было тры туры:  першы прысвечаны арміі, другі Вялікай Айчыннай вайне, трэці літаратурным героям воінам. Дзеці з захапленнем і азартам адказвалі на пытанні.  Перамогу ў  гульні атрымала каманда "Сініх".

Дзень закончыўся святочным чаяваннем, пасля чаго дзеці з бадзёрым настроем адправіліся дахаты.