Дзень прафарыентацыі. Абаронца Айчыны

18.02.2023

У суботу 18 лютага выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень прафарыентацыі. Абаронца Айчыны”
Дзень традыцыйна пачаўся з спартыўных спаборніцтваў "Вяселыя старты"
Вучні малодшых класаў  адправіліся ў віртуальнае падарожжа "У свеце цікавых прафесій". На мерапрыемстве была створана эмацыянальная атмасфера, якая спрыяла павышэнню пазнавальнай цікавасці вучняў да свету прафесій, фарміраванню  матывацыі да самапазнання  праз знаёмства з рознымі прафесіямі.

Вучні  старэйшых класаў удзельнічалі  ў гадзіне  разважанняў "Колькі прафесій, столькі і дарог". Асноўная  мэта мерапрыемства  фарміраванне  прафесійных інтарэсаў , садзейнічанне   профельнаму  і прафесійнаму самавызначэнню падлеткаў, пашырэнне  ў вучняў уяўленняў аб свеце прафесій і людзях працы. 

Затым вучні прынялі ўдзел  у турніры знатакоў беларускай мовы "Беражыце дзеці найпрыгажэйшую мову на свеце"- да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі,а таксама знакамітых людзей Беларусі, якія стваралі культуру беларускай мовы. 

Вучань Скірмантаўскай школы стаў удзльнікам  раённага патрыятычнага фестываля. "У кожнага часу свае героі".