Дзень здароўя. Гарызонты спартыўных дасягненняў Беларусі

11.02.2023

З карысцю правялі шосты школьны дзень 11 лютага навучэнцы ўстановы. Тэма дня "Дзень здароўя. Гарызонты спартыўных даягненняў Беларусі"

Пачалася суботняя раніца з правядзення спаартыўнага мерапрыемства "Падарожжа ў краіну здароўя".  Вучні старэйшых класаў адправіліся на лыжах на прагулку ў зімовы лес, дзе змаглі спазнаць простае яднанне з прыродай. Прагулка па  зімовым лесе стварыла бадзёры настрой для ўсіх  яе ўдзельнікаў.

Для вучняў малодшых класаў  была праведзена забаўляльная праграма у форме цудоўнага падарожжа ў краіну, дзе дзеці расказалі пра свой рэжым дня і правільнае харчаване. На гадзіне зносін, праведзенай настаўнікам Быкоўскай Нінай Чаславаўнай, навучэнцы  шчыра расказвалі пра свой рэжым дня, таксама шмат новага даведаліся пра своечасовае і правільнае харчаванне, яго значэнне для захавання ўласнага здароўя кожнага чалавека. Вучні цікавіліся, што карысна есці зімой і адкуль  і дзе, браць вітамінную падтрымку для маленькага арганізма, калі сонейка свеціць вельмі рэдка ў зімовы час.  Для замацавання прынцыпаў здаровага ладу жыцця і прафілактыкі захворванняў, навучэнцы атрымалі памяткі і размалёўкі.

Шосты школьны дзень прадоўжыўся і змяніўся з прафілактычнай  тэмы на патрыятычную, Вучням старэйўых класаў быў прапанаваны відэасюжэт "Дарогамі той вайны. Памятаем і жывём" - да Дня памяці воінаў інтэрнацыяналістаў.

Педагогі школы імкнуцца ва ўсім разнастаіць шосты школьны дзень для навучэнцаў і іх бацькоў. Гэта конкурсы, спаборніцтвы, спартакіяды і спартыўныя мерапрыемствы, дзе любое дзіця можа праявіць сябе, карысна правесці час і даведацца шмат новага і цікавага. А бацькам не трэба думаць, як арганізоўваць вольны час дзіцяці ў суботу.