Мая цудоўная Беларусь

04.02.2023

У суботу 4 лютага выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Мая цудоўная Беларусь”
Дзень традыцыйна пачаўся з спартыўных спаборніцтваў "Усе на лыжы. Быць здаровым модна!"
Сёння школа - гэта не толькі храм ведаў, але яшчэ і інавацыйная, сучасная адукацыйная ўстанова.

Цікавым і змястоўным атрымалася віртуальнае падарожжа "Старажытныя гарады Беларусі" у якое адправіліся вучні малодшых класаў. Дзеці пабывалі у Полацку, Навагрудку і Нясвіжы.

Абудзіць павагу да свайго беларускага слова, да звычаяў і традыцый свайго роднага краю, а таксама павагу да мінулага і сучаснага Беларусі, вучні старэйшых класаў змаглі, прыняўшы ўдзел  у этнаграфічным турніры "Ад прадздаў спакон вякоў..."

Але, не, не існуе ні школа без вучняў, ні вучні без школы. Наша школа па праву можа ганарыцца сваімі вучнямі. Першая субота лютага - гэта традыцыйны дзень сустрэчы выпускнікоў. Ва ўстанове прайшоў "Вечар шкоьных сяброў" . Успаміналі ў гэты дзень і былых вучняў, і былых настаўнікаў, і наогул цудоўныя школьныя гады. Выпускнікі пазнаёміліся з гісторыяй Скірмантаўскай школы, а таксама чым жыве школа сёння .

І выпускнікі, і вучні атрымалі шмат уражанняў зноў наведаўшы краіну дзяцінства.