Дзень здароўя , Дзень баскетбаліста

10.12.2022

У суботу 10 снежня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень здароўя. Дзень баскетбаліста”
У рамках Дня здароўя вучні старэйшых класаў ўдзельнічалі ў спартўных гульнях па баскетболу.
У гэты час вучні малодшых класаў будавалі фігуры са снегу.
У гульнявай праграме “Мы за чаем не скучаем”, якая была праведзена да Міжнароднага Дня чаю 15.12 для вучняў пачатковых класаў. Разам з настаўніцай пачатковых класаў Быкоўскай Нінай Чаславаўнай вучні   частаваліся чаем, апавядалі пра гісторыю ўзнікнення чаяванняў,Праводзіліся розныя конкурсы і віктарыны  “Карова 006” , “Барабашка”, “УНО”, “33 прынцэсы”, “Мафія”.Затым вучні успомнілі гульні “Глухі тэлефон“, “Горача холадна. Вучні атрымалі цудоўныя ўражанні”.
На кіналекторыі «Знаёмімся з навуковымі дасягненнямі Беларусі» да Дня беларускай навукі , Таўстуха В.В. пазнаёміў вучняў з сучаснымі беларускімі вучонымі і іх навуковымі дасягненнямі.
Пазнавальная гадзіна, якую праводзіў Ярмоленка В.С. “Бяспечны інтэрнэт. Што трэба ведаць” , дзеці даведаліся як захаваць свае персанальныя данныя і вучыліся бяспечным паводзінам у інтэрнэт прасторы.