Мы дзеці - роднай Зямлі

03.12.2022

 


У суботу 3 снежня  выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Мы дзеці - роднай Беларусі"

У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня, прысвечаная  традыцыям  роднай Беларусі.

Першае мерапрыемства "Самы хуткі" адбылося ў спартыўным зале. Гульня- гэта заўсёды цікава і весела, асабліва калі для ўдзелу ў гульні сабіраецца шмат вучняў. Вось ў гэту суботу ў спартыўнай зале было  шмат вучняў, якія паказалі сваю сілу і моц на розных спартыўных станцыях.  і спартыўных гульнях.

На займальнай гадзіне для пачатковых класаў, якую падрыхтавала і правяла Быкоўская Ніна Чаславаўна дзеці ў групах, малявалі "цветик- семицветик". На кожным пялестку дзеці апісвалі адказы на заданні пра любімы занятак сваёй сям'і, сямейныя традыцыі, называлі ласкавыя словы, якімі размаўляюць у іх сем'ях. Расказвалі пра  добрыя справы сваіх бацькоў, разгадвалі загадкі. Для вучняў старэйшых класаў Савосіна Алена Міхайлаўна правяла круглы стол "Сям'я. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі"  Шмат слоў сказана пра сям'ю, і нельга ацаніць яе значэнне дпя кожнага чалавека, . Вучні разважалі пра сямейныя каштоўнасці, якія памагаюць  чалавеку, дзякуючы сям'і выстаяць перад любымі цяжкасцямі.Эпіграфам  мерапрыемства стаў верш "Что может быть семьи дороже" Для бацькоў  9 класа быў праведзены занятак бацькоўскага ўніверсітэта "Партрэт сучаснага падлетка". Вучні 6 класа разам з бацькамі  высадзілі кветкі на клумбе. Агульная працоўная  і творчая справа спрыяла ўмацаванню сяброўскіх адносін паміж бацькамі і вучнямі. На прыканцы, за чаяваннем вучні выказвалі свае уражанні і пажаданні на  наступную суботу.