Калейдаскоп прафесій

26.11.2022

Шосты школьны дзень для навучэнцаў установы - гэта цудоўная магчымасць атрымаць пазітыўныя эмоцыі, карысныя веды і добры настрой. Субота 26 лістапада была прысвечана тэме "Калейдаскоп прафесій". Гэты дзень парадаваў вучняў правядзеннем шэрага цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх: квэст-гульня "Давайце будзем сябраваць!", круглы стол "Мая будучыня. Кім быць", таксама , у камп'ютарны класе  быў арганізованы прагляд кінафільма "Прафесіі будучага". Вучні пазнаёміліся з 10 самых патрабавальных прафесій сёння і ў будучым.

“Чароўны свет вакол нас, у творах беларускіх пісьменнікаў”, факультатыўны занятак "Шахматны ўсенавуч", заняткі аб'яднанняў па інтарэсах "Агульная фізічная падрыхтоўка", "Займальная фізіка" і "Выпальванне па драўніне" і іншыя.

Дзень прайшоў займальна і з карысцю!