Мая сям'я - мая Радзіма

19.11.2022

У сямейным коле ўсе карані твае,

І ў жыццё ты выходзіш з сям'і.

Чалавек нараджаецца на свет, расце, пачынае задаваць пытанні: «Хто я? Адкуль мае карані?" Здаўна ў беларускіх сем'ях з павагай ставіліся да сваіх продкаў. Гэта традыцыя вяртаецца і ў наш час. Шосты школьны дзень 19 лістапада ва ўстанове прайшоў як дзень "Мая сям'я - мая Радзіма".  Кім бы ні былі вашы бацькі, дзядулі і бабулі, кожны ўнёс сваю часціцу ў станаўленне асобна ўзятай сям'і і краіны ў цэлым.

На тэматычных мерапрыемствах, якія адбыліся ў гэты дзень (Гадзіна зносін “Свет дзіцячых правоў” для пачатковых класаў), вучні чыталі вершы, адгадвалі рэбусы, папаўналі сказы пра сям'ю і свае правы Падчас пазнавальнай пляцоўкі для вучняў 5-7 класаў вучні ўдзельнічалі ў размове "Беларусь сярод іншых краін свету" 

Да Дня сусветнага тэлебачання , які адзначаецца 21 лістапада, Ярмоленка Васілій Сцяпанавіч правёў масцер - клас  "Вучымся рабіць відэаролік.. Вучні з бадзёрым настроем пайшлі да хаты.