Дзень здароўя. Гарызонты спартыўных дасягненняў

12.11.2022

 


У суботу 12 кастрычніка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Дзень здароўя. Гарызонты спартыўных дасягненняў"

”У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня.
Цікавым і змястоўным атрымалася цікавая спартыўная гульня для вучнаў 1 -9 класаў, якую  правёў настаўнік фізічнай культуры Ляўковіч Уладзімір Леанідавіч.  Дзеці паказалі сваю сілу і моц у спартыўных  конкурсах. Настаўніца пачатковых класаў Каспарэвіч Тамара Іванаўна падрыхтавала для вучняў цікавае мерапрыемства "Дрэнныя звычкі - не мае сястрычкі". Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах  Вучні разважалі, пра шкоду цыгарэт, алкаголю, уласнай ляноты, пра  асабістую гігіену.
Акрамя гэтага вучні старэйшых класаў  школы прынялі  ўдзел  у квэст - гульні "Суд над цыгарэтай" , затым наведалі аб'яднаане па інтарэсах  "Займальная фізіка".  На занятках займаліся канструяваннем прылад для цікавых  доследаў з вадкасцю.