Сям'я і я

22.10.2022

Насычаным і плённым шосты школьны дзень у апошнюю суботу  апынуўся для навучэнцаў нашай установы. Мерапрыемствы былі запланаваны згодна тэме: "Сям'я і я".

І сапраўды ў гэты дзень школьнікі пачулі для сябе шмат цікавай і карыснай інфармацыі, пра сямейныя традыцыі, сямейныя каштоўнасці і ўзаемаадносіны ў сям'і. І гэта не дзіўна, бо час праведзены з сям'ёй і  сябрамі бясцэнны!

Вучні 5-9 класаў спачатку прагледзелі дакументальную стужку пра дасягненні беларускай навукі , а  таксама  прынялі удзел у пасяджэнні Савета Дзіцячага раённага парламента.

Навучэнцы 8 і 9 класаў пад кіраўніцтвам Васіля Сцяпанавіча, настаўніка інфарматыкі, згадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце. Затым вучні паўдзельнічалі ў віктарыне прысвечанай бяспецы ў інтэрнэце.  Малайцы!