Сямейная субота
24.09.2022
У суботу 24 верасня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Сямейная субота"
У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня, прысвечаная сямейным традыцыям, сямейным каштоўнасцям і сямейнаму выхаванню.
На першым мерапрыемстве ў школе вучні 7 класа разам з Анпілогавай Вольгай Віктараўнай пазнаеміліся з асаблівасцямі сайта БРПА, яго зместам рознымі ўкладкамі і магчымасцямі карыстання. Адначасова для вучняў малодшых класаў праводзіўся факультатыў "Шахматны ўсенавуч". Затым усе навучэнцы адправіліся на спартыўны турнір "Кола поспеху". Гульня- гэта заўсёды цікава і весела, асабліва калі для ўдзелу ў гульні сабіраецца шмат вучняў. Вось ў гэту суботу ў спартыўнай зале было шмат вучняў, якія паказалі сваю сілу і моц на розных спартыўных станцыях. і спартыўных гульнях.
На займальнай гадзіне для пачатковых класаў, якую падрыхтавала і правяла Быкоўская Ніна Чаславаўна дзеці ў групах, малявалі "цветик- семицветик". На кожным пялестку дзеці апісвалі адказы на заданні пра любімы занятак сваёй сям'і, сямейныя традыцыі, называлі ласкавыя словы, якімі размаўляюць у іх сем'ях. Расказвалі пра добрыя справы сваіх бацькоў, разгадвалі загадкі. Для вучняў старэйшых класаў Савосіна Алена Міхайлаўна правяла круглы стол "Сям'я. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі" Шмат слоў сказана пра сям'ю, і нельга ацаніць яе значэнне дпя кожнага чалавека, . Вучні разважалі пра сямейныя каштоўнасці, якія памагаюць чалавеку, дзякуючы сям'і выстаяць перад любымі цяжкасцямі.Эпіграфам мерапрыемства стаў верш "Что может быть семьи дороже" Для бацькоў 9 класа быў праведзены занятак бацькоўскага ўніверсітэта "Партрэт сучаснага падлетка". Вучні 6 класа разам з бацькамі высадзілі кветкі на клумбе. Агульная працоўная і творчая справа спрыяла ўмацаванню сяброўскіх адносін паміж бацькамі і вучнямі. На прыканцы, за чаяваннем вучні выказвалі свае уражанні і пажаданні на наступную суботу.