Беларусь - мая Радзіма

17.09.2022

 


У суботу 17 верасня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Беларусь - мая  Радзіма"

У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня, прысвечаныя Дню народнага адзінства.
Цікавым і змястоўным атрымалася эккалагічнае  падарожжа "Цікавыя таямніцы прыроды Беларусі" , якое правяла настаўніца пачатковых класаў Каспарэвіч Тамара Іванаўна.  Вучні шукалі  прыродныя таямнічыя мясціны на  роднай Скірмантаўскай зямлі.   Дзеці з захапленнем  назіралі за з'явамі прыроды,удзельнічалі ў рухомых гульнях, паказалі свае веды, адказваючы на пытанні прыродазнаўчай віктарыны. З вучнямі 5-9 класаў Бойка Марыя Вікенцьеўна правяла круглы стол  "Беларусь учора, сёння, заўтра"  Таксама вучні школы прынялі Ўдзел ў вахце памяці да Дня народнага адзінства. На мерапрыемствах шостага дня вучні і настаўнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі  на выхадны дзень і для працы на наступны тыдзень.