Дзень здароўя

10.09.2022

 


У суботу 10 верасня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Дзень здароўя. ЗдОрава! ЗдарОва!

”У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня.
Цікавым і змястоўным атрымалася мерапрыемства  спартландыя"Вышэй. Двлей. Хутчэй." для вучнаў 1 -9 класаў, якое правёў настаўнік фізічнай культуры Ляўковіч Уладзімір Леанідавіч.  Дзеці паказалі сваю сілу і моц у спартыўных  конкурсах. Настаўніца пачатковых класаў Якаўлева Алена Мікалаеўна падрыхтавала для вучняў цікавае мерапрыемства " Жыві весела, здорава і пазітыўна". Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах і рухомых гульнях. Вучні разважалі, што робяць асабіста кожны з іх, каб  яго жыццё было вяселым, бадзерым, як стварыць пазітыў ў сваім жыцці , захаваць сваё здароўе. 
Акрамя гэтага вучні старэйшых класаў  школы прынялі  ўдзел  ў забаўляльна - пазнавалдьнай праграме "Давайце будзем сябраваць".
Усе ўдзельнікі суботніх мерапрыемстваў з бадзёрым настроем адправіліся дамоў.