Дзень добры любімая школа. Насустрач новым адкрыццям

03.09.2022

 


У суботу 3 верасня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Добры дзень любімая школа. Насустрач новым адкрыццям"

У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня.
        Цікавым і змястоўным атрымалася мерапрыемства,  прысвечанае пачатку навучальнага года "Вясёлыя старты" для вучнаў 1 -9 класаў, якое правёў настаўнік фізічнай культуры Ляўковіч Уладзімір Леанідавіч. Вучні ўдзельнічалі  ў спаборніцтвах па чаўночнаму бегу, скачках ў даўжыню і падцягванню. Як паказалі спаборніцтвы, большасць нашых      дзяцей мае досыць высокі ўзровень  фізічнай падрыхтаванасці. У выніку  спаборніцтваў пераможцамі сталі  Міроненка Уладзімір і Колчава Эліна

      Настаўніца пачатковых класаў Быкоўская Ніна Чаславаўна запрасіла вучняў у госці да Янкі Купалы і Якуба Коласа . На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў, чыталі іх вершы. Разам з настаўніцай вучні наведалі бібліятэку сельскага дома культуры і правялі агульнае мерапрыемства.

Вучні старэйшых класаў адправіліся ў завочнае падарожжа  ў горад Добруш - горад беларускага пісменства і друку 2022 года з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ляўковіч Ларысай Мікалаеўнай.  Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах.Вучням была прадстаўлена відэа прэзентацыя. 
Усе ўдзельнікі суботніх мерапрыемстваў папоўнілі свае веды яшчэ  аб адным горадзе дзе адбылося свята  беларускага пісьменства і друку.