Беларусь ты мая , сінявокая

02.05.2022

  2 мая выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме "Пазнавальная субота"

Выхаваўчы дзень "Пазнавальная субота“ быў распачаты агульнаўкольнай працоўнай акцыяй "Наш утульны школьны двор"

-Для вучняў пачатковых класаў была праведена квэст - гульня “Адна ў чалавека маці і адна Радзіма ” , падрыхтавала і правяла Быкоўская Н.Ч.

У час мерапрыемства была створана пазітыўная эмацыянальная атмасфера, якая спрыяла выхаванню гонару за сваю маці, за сваю Радзіму, як самага блізкага чалавека і самае галоўнае месца ў жыцці кожнага чалавека

-Гульня- разважанне “Край, у якім я жыву і яго я берагу” для 5 -т 8 класаў , падрыхтавала і правяла Бойка М.В.

Было здзейснена віртуальнае падарожжа  па Беларусі, Яе вельмі цікавым мясцінам. Дзеці завочна пабывалі  на возеры "Нарач, у Бярэзінскім запаведніку, Белавежскай пушчы" . Асноўнай ідэяй мерапрыемства было паказаць вучням прыгажосць роднага краю і выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды і ўсяго акаляючага асяроддзя, каб захаваць гэту прыгажосць для сваіх патомкаў.

 Вучні  8-9 класаў у гэты час удзельнічалі ў вусным часопісе "Такія розныя прафесіі" якое правяла Іванова С.А.

Выхаваўчы дзень закончыўся сяброўскім чаяваннем, пасля чаго дзеці з бадзёрым настроем пайшлі да дому