Дзень здароўя

16.04.2022


У суботу 16 красавіка выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме
"Дзень здароўя. Рэспубліканскі суботнік ”
У школе былі праведзены мерапрыемствы па плану шостага дня.
Асноўнае месца у суботу заняла акцыя “Чыстая вёска ў якой я жыву” (добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы (1-11 кл.) у рамках Рэспубліканскага суботніка

Цікавым і змястоўным атрымалася мерапрыемства  "Маё здароўе ў маіх руках" для вучнаў 1 -4 класаў, якое правяла настаўніца Быкоўская Ніна Чаславаўна. Дзеці ззахапленнем удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах і рухомых гульнях. З натхненнем разважалі, што робяць асабіста кожны з іх каб захаваць сваё здароўе.
Акрамя гэтага вучні школы прынялі удзел у другім этапе раённай алімпіяды па прадметам:біялогія, грамадазнаўства, беларуская мова і літаратура, працоўнае навучанне
Усе ўдзельнікі суботніх мерапрыемстваў з бадзёрым настроем адправіліся дамоў