Дзень экалогіі

19.03.2022

У суботу 19 сакавіка ў школе прайшоў “Дзень экалогіі”, у рамках якога дзеці змаглі паўдзельнічаць у наступных мерапрыемствах:

Спартыўна-гульнявое  свята “Спартыўная планета” для вучняў 1-9 класаў падрыхтаваў Уладзімір Леанідавіч Ляўковіч. У праграме мерапрыемства былі такія конкурсы так "Чый стул хутчэй?", "Сяброўскі шарж", “Бег і яго разнастайнасці”, “Кругавая трэніроўка”. Адказны:  Ляўковіч  У.Л.

На экалагічнай гульне “Прырода – наш агульны дом” малодшыя школьнікі адказывалі  на пытанні, звязаныя з беражлівымі адносінамі да прыроды. Мерапрыемства закончылася анкентаваннем.  

Падарожжа “Па старонках Чырвонай кнігі” для вучняў 5-7 класаў правяла настаўніца герграфіі Грынкевіч Ніна Аляесееўна. Вучні з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарыне, праглядзелі прэзентацыю па тэме.

Квэст-гульня  “Крыніцы энергіі. Вучымся энергетычнай беражлівасці”. У праграме мерапрыемства для старэйшых класаў вучні цікава і пазнавальна  расказвалі пра энергетычную беражлівасць, як фактар энергетычнай незалежнасці  краіны ад знешніх фактараў на Зямлі.

Факультатыўныя заняткі і заняткі аб’яднанняў па інтарэсах былі таксама праведзены згодна зацверджанага графіка.