Дзень сямейных традыцый

26.02.2022

У сямейным коле ўсе карані твае,

І ў жыццё ты выходзіш з сям'і.

Чалавек нараджаецца на свет, расце, пачынае задаваць пытанні: «Хто я? Адкуль мае карані?" Здаўна ў беларускіх сем'ях з павагай ставіліся да сваіх продкаў. Гэтая традыцыя вяртаецца і ў наш час. У шосты школьны дзень 26 лютага ва ўстанове быў арганізаваны "Дзень сямейных традыцый". Кім бы ні былі вашы бацькі, дзядулі і бабулі, кожны ўнёс сваю часціцу ў станаўленне асобна ўзятай сям'і і краіны ў цэлым.

На тэматычных мерапрыемствах, якія адбыліся ў гэты дзень (Гадзіна зносін “Сям'я - ўсяму пачатак” для пачатковых класаў), вучні чыталі вершы, складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы, папаўналі сказы пра сям'ю. Падчас пазнавальнай пляцоўцы для вучняў 5-11 класаў "Сям'я і сямейныя каштоўнасці",  вучні прагледзелі фільм пра сямейныя каштоўнасці.

Адначасова для малодных школьнікаў праходзілі спартыўныя гульні “Зімовыя старты”. На занятках па інтарэсах вучні выраблялі падарунак для мамы. Мерапрыемствы прайшлі на добрым узроўні і закончыліся чаяваннем . Вучні з бадзёрым настроем пайшлі да хаты.