Дзень здароўя. Пазнавальная субота

29.01.2022

У суботу 29 студзеня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень здароўя. Пазнавальная субота”
У рамках Дня здароўя вучні старэйшых класаў ўдзельнічалі ў біятлоне.
У гэты час вучні малодшых класаў будавалі фігуры са снегу.
З мэтай прафесійнай арыентацыі выпускнікоў на паступленне ў навучальныя ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай субоце для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» у дыстанцыйным рэжыме.
У дыстанцыйным рэжыме вучні удзельнічалі ў паседжанні дзецкага раённага парламента.
У гульнявай праграме “Адзін дзень без інтэрнэту”, якую праводзіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ляўковіч Л М , асноўным пытанням было пытанне, чым можна заняцца , калі адсутнічае інтэрнэт. Вучні пазнаёміліся з рознымі настольнымі гульнямі: “Карова 006” , “Барабашка”, “УНО”, “33 прынцэсы”, “Мафія”.Затым вучні успомнілі гульні “Глухі тэлефон“, “Горача холадна. Вучні атрымалі цудоўныя ўражанні”.
На кіналекторыі «Знаёмімся з навуковымі дасягненнямі Беларусі» да Дня беларускай навукі , Таўстуха В.В. пазнаёміў вучняў з сучаснымі беларускімі вучонымі і іх навуковымі дасягненнямі.
Пазнавальная гадзіна, якую праводзіў Ярмоленка В.С. “Бяспечны інтэрнэт. Што трэба ведаць” , дзеці даведаліся як захаваць свае персанальныя данныя і вучыліся бяспечным паводзінам у інтэрнэт прасторы.