Вечар школьных сяброў

05.02.2022

 

У суботу 5 лютага выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны

тэме “Вечар школьных сяброў”

1. Аўкцыён ведаў “Здаровым быць выдатна” да Сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворванямі 04.02 (1-8 кл.);
2. Завочнае падарожжа «З гісторыі нашай школы» (5-11 кл.);
3. Вечар школьных сяброў “Як здорава, што ўсе мы тут сёння сабраліся” (9-11 кл.)

Мерапрыемствы былі праведзены паводле плана.
У рамках аб’яднання па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка” вучні ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па валейболу і спаборніцтвах па тэнісу. У спаборніцтвах па тэнісу перамогу атрымаў вучань 9 класа Баранскі Ягор.
На заключным этапе вучні актыўна паўдзельнічалі ў спаборніцтвах на каньках “Хто хутчэй”.
Асноўным мерапрыемствам у гэты дзень быў, безумоўна, вечар сустрэчы з выпускнікамі, які праводзіўся ў анлайн рэжыме. Між тым выпускнікі званілі і цікавіліся, як жыве школа сёння.
У школе былі арганізаваны выставы работ вучняў, сумесных творчых вырабаў ўдзельнікаў гурткоў, вучні школы збіраліся каля выстаў. Увогуле негледзячы на многія абмежаванні, былі задаволеныя і вучні, і настаўнікі. Агульнымі намаганнямі ў школе атрымалася стварыць дзень пазітыву.