Бяспечнасць клопат кожнага

22.01.2022

Шосты школьны дзень 22 студзеня 2022 года для вучняў быў насычаны пазнавальнымі заняткамі. Юныя пажарнікі  прымалі ўдзел конкурсе малюнкаў "Выратавальнік вачыма дзяцей" .  Потым для іх настаўніца пачатковых касаў Якаўлева Алена Мікалаеўна арганізавала пазнавальную гульню- конкурс "Пажарным можаш ты не быць, але веды мець абавязаны".

Вучні 5-9 класаў паўдзельнічалі ў мерапрыемстве "Лэдзі і джэнтльмены",  якое падрыхтавала для іх Бойка Марыя Вікенцьеўна, на якім вучні тлумачылі сэнс слоў лэдзі і джэнтльмены ў сучаснасці.

Ну і вядома, які 6 дзень без спартыўных мерапрыемстваў! - на гэты раз ва ўстанове прайшло спартыўнае свята пад цікавай назвай "Рухайся болей - жыві даўжэй", на якім вучні паўдзельнічалі ў лыжнай эстафеце.

Ярка, спартыўна, насычана, цікава, пазнавальна прайшоў шосты школьны дзень. Завяршылася субота святочным чаяваннем. Пасля чаго стомленыя, але задаволеныя дзеці пайшлі дадому.