Дзень навагодніх прыгод

18.12.2021

У суботу 18 снежня ў школе прайшоў “Дзень навагодніх прыгод”.

Былі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

Сюжэтна - ролевая гульня “Калядная казка”.

Майстэрня Дзеда Мароза “Навагодняя цацка. Творчае  жыццё другаснай сыравіны”. 

Прафілактычная гутарка “Дрэнным звычкам скажам не”

Круглы стол для бацькоў “Камп’ютар, дзеці, інтэрнэт”

Мерапрыемствы былі праведзены паводле плана.

У рамках першага мерапрыемства: Сюжэтна - ролевая гульня “Калядная казка” вучні наведалі Скірмантаўскі дом культуры ў якім прынялі ўдзел ў стварэнні казкі, прыдумвалі казачных герояў, стваралі казачныя сюжэты, якія самі абыгрывалі. Вучні таксама адказвалі на жартоўныя пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах "Веру - не веру", "Навагоднія звычаі", якія для іх падрыхтавала Ніна Чаславаўна.

У рамках  другога  мерапрыемства: Дзеці далі новае жыццё другаснай сыравіне. Усе удзельнікі мерапрыемства змаглі развіць творчыя, камунікатыўныя здольнасці і фантазію, прапанавалі новыя ідэі пры вырабе  навагодніх цацак з  другаснай сыравіны з выкарыстаннем каляровага картону і спакавальнай паперы, таксама вучні вучыліся выразаць выцінанкі. Усе вучні пад кіраўніцтвам Валента І.М  странна і калектыўна працавалі.

У рамках трэцяга мерапрыемства: прайшоў відэалекторый “Дрэнным звычкам скажам не”, пасля якога была праведзена гутарка з дзецьмі. Падчас гутаркі вучні разважалі пра спосабы падтрымання свайго здароўя, дрэнныя звычкі, псіхалагічны настрой, агаворвалі праблемы, якія могуць ім перашкодзіць у ажыццяўленні сваіх мараў, калі чалавек губляе сваё здарое, або цікавасць да жыцця, за кошт дрэнных звычак.  І як лёгка можна  пераадолець  любыя перашкоды і цяжкасці, калі прытрымлівацца пазітыўнага настрою ў жыцці.

Факультатыўныя заняткі і заняткі аб'яднанняў па інтарэсах былі таксама праведзены згодна зацверджанага графіка.