Дзень здароўя/Піянерская субота

11.12.2021

Шосты школьны дзень 11 снежня 2021 года для вучняў быў насычаны пазнавальнымі заняткамі. Юныя акцябраты прымалі ўдзел у раённай піянерскай субоце. Іх увазе быў прапанаваны "Акцябрацкі квіз". Потым для іх настаўніца пачатковых касаў Лотыш Таццяна Уладзіміраўна арганізавала пазнавальную гульню "Здаровы лад у маёй сям'і".

Вучні 5-9 класаў паўдзельнічалі ў адкрытым мікрафоне да Дня правоў чалавека  "Маё жыццё мая адказнасць", які для іх падрыхтавала Ларыса Мікалаеўна Ляўковіч. Дзеці мелі магчымасць правіць сваю назіральнасць, кемлівасць, увагу, а таксама паказаць, наколькі яны ўмеюць працаваць у камандзе, адчуваць свайго лідэра.

Ну і вядома, які 6 дзень без спартыўных мерапрыемстваў! - на гэты раз ва ўстанове прайшло спартыўнае свята пад цікавай назвай "Падарожжа ў краіну здаравячкоў".

Ярка, спартыўна, насычана, цікава, пазнавальна прайшоў шосты школьны дзень. Завяршылася субота святочным чаяваннем. Пасля чаго стомленыя, але задаволеныя дзеці пайшлі дадому.