Весткі шостага школьнага дня

18.09.2021

У сямейным коле ўсе карані твае,

І ў жыццё ты выходзіш з сям'і.

Чалавек нараджаецца на свет, расце, пачынае задаваць пытанні: «Хто я? Адкуль мае карані?" Здаўна ў беларускіх сем'ях з павагай ставіліся да сваіх продкаў. Гэтая традыцыя вяртаецца і ў наш час. У шосты школьны дзень 18 верасня ва ўстанове была арганізавана "Сямейная субота". На тэматычных мерапрыемствах, якія адбыліся ў гэты дзень (Урок сямейнай этыкі “Мая сям’я - маё багацце” для 5-7 класаў і Спартыўнае свята “Усёй сям’ёй – да здароўя” для пачатковых касаў) вучні чыталі вершы, складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы аб сям'і.

Кім бы ні былі вашы бацькі, дзядулі і бабулі, кожны ўнёс сваю часціцу ў станаўленне асобна ўзятай сям'і і краіны ў цэлым.