Дзень здароўя "ЗдОрава! ЗдарОва!"

11.09.2021

З карысцю правялі шосты школьны дзень 11 верасня навучэнцы ўстановы.

Пачалася суботняя раніца з правядзення інфармацыйнага мерапрыемства аб правільным харчаванні. На гадзіне зносін, праведзенай настаўнікам Бойка Марыяй Вікенцьеўнай, навучэнцы даведаліся пра тое, што карысна есці восенню і адкуль браць вітамінную падтрымку для маленькага арганізма. Для замацавання прынцыпаў здаровага ладу жыцця, навучэнцы атрымалі памяткі і размалёўкі.

Шосты школьны дзень прадоўжыўся і змяніўся з прафілактычнай тэмы на казачную. Бібліятэкар Вольга Віктараўна Анпілогава  правяла ў бібліятэцы гульнявую праграму "У гасцях у казкі", дзе дзеці ўспаміналі казкі, казачныя атрыбуты, герояў і персанажаў казак. Таксама Вольга Віктараўна азнаёміла маленькіх чытачоў з навінкамі мастацкай літаратуры, якія з'явіліся ў бібліятэцы.

Не абыйшлося і без спартыўных мерапрыемстваў. У 11 гадзін усе навучэнцы прынялі ўдзел у агульнашкольнай спартакіядзе "Усе на старт!".

Педагогі школы імкнуцца ва ўсім разнастаіць шосты школьны дзень для навучэнцаў і іх бацькоў. Гэта конкурсы, спаборніцтвы, спартакіяды і спартыўныя мерапрыемствы, дзе любое дзіця можа праявіць сябе, карысна правесці час і даведацца шмат цікавага. А бацькам не трэба думаць, як арганізоўваць вольны час дзіцяці ў суботу.