Субота: весела і цікава!

24.04.2021

Субота 24 красавіка ва ўстанове прайшла весела  і насычана.

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Акадэмія прыродазнаўчых навук", якую падрыхтавала для іх настаўніца пачатковых класаў Алена Мікалаеўна Якаўлева. 

5-6 класы разам з псіхолагам Анастасіяй Мікалаеўнай займаліся на паседжанні клуба для падлеткаў "Гутарка". Тэма была наступная: «Мае ўяўленні аб будучай прафесіі».

Навучэнцы 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі раённага прафарыентацыйнага мерапрыемства “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі у РБ”. У гэты раз яны мелі магчымасць даведацца аб такім навучальных установах як "Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза", "Мінскі дзяржаўны абласны каледж", "Маладзечанскі музычны каледж імя М.К.Агінскага", "Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй", "Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй".

Акрамя таго, па суботах стаў традыцыйным прагляд ваенных стужак у рамках кінамарафона "Глядзі і помні". У гэты раз вучні глядзелі мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць". 

Ну і, вядома, энэргетычны зарад дзеці атрымалі у спартыўнай зале.