У школе сумна не бывае!

17.04.2021

У суботу 17 красавіка ва ўстанове быў запланаваны "Вясенні суботнік", аднак планам не наканавана было спраўдзіцца - надвор'е ўнесла свае карэктывы... Аднак сарваныя планы не сапсавалі настрою ні дзецям, ні дарослым. Бо што можа быць лепш часу, праведзенага сумесна з сябрамі. Нягледзячы на непагадзь за акном цікавай і карыснай справай для рабят стаў сумесны прагляд савецкага мастацкага фільма "У бой ідуць адны старыя" ў рамках рэспубліканскага кінамарафона «Глядзі і памятай», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У 1973 году вядомы рэжысёр Леанід Быкаў стварыў мастацкі фільм «У бой ідуць адны " старыя "». Фільм - пра вайну. Дакладней, пра людзей на вайне. Іх звяла вайна, стала іх агульным лёсам. Героі фільма - юныя лётчыкі, са школьнай лавы крочылі ў агонь. Дваццацігадовыя лейтэнанты ваенных выпускаў, у лётнай школе навучаліся па паскоранай праграме. Ужо ў баявой эскадрыллі іх давучвацца «Старыя», якім самім было ледзь за 20. І неўзабаве навабранцы ўжо ляцелі у бой нароўні з імі. Выйшаўшы на экраны ў 1974 годзе, фільм сабраў 44 300 000 кінаглядачоў, стаўшы чацвёртым у пракаце і адзіным у дзесятцы самых касавых фільмаў таго года, прысвечаным тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.

У гэтым фільме паказаны жахі вайны і яе побыт, дзе каханне і смерць ідуць зусім побач. Людзі любілі, сябравалі, падтрымлівалі адзін аднаго.

Фільм дзецям спадабаўся.