Дзень карысных спраў

10.04.2021

Першы шосты школьны дзень у чацвёртай чвэрці супаў з правядзеннем раённага суботніка па добраўпарадкаванні на зямлі, што, канешне ж, выклікала ініцыятыву нашых навучэнцаў паўдзельнічаць у карысных справах і ўнесці свой уклад у прывядзенне тэрыторыі школы і аграгарадка ў парадак пасля зімы. Далучыліся да актыўнай працы ўсе: настаўнікі, выхавацелі, класныя кіраўнікі і навучэнцы.

Вынік узрадваў усіх удзельнікаў працоўнага дэсанту - чыстата і прыгажосць вакол нас. 

Дзякуй усім удзельнікам гэтага мерапрыемства!

А яшчэ, традыцыйна  ў другую суботу месяца, піянеры нашай установы падчас анлайн-пасяджэння пазнаёміліся з дзейнасцю піянерскай дружыны Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - базавая школа і прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Паехалі!".