У школе сумна не бывае! Вынiкi шостага дня

13.02.2021

Шосты школьны дзень 13 лютага прайшоў ва ўстанове цікава і займальна!

Звонкія галасы і залівісты смех даносіліся з кожнага кутка школы. Добры настрой і надвор'е спадарожнічалі вясёламу баўленню часу. Дзецi пачатковых класаў змаглі ўдосталь нацешыцца зімовымі забавамі і спартыўнымі гульнямі.

Вучнi 5-7 класаў прынялі ўдзел у раённай піянерскай субоце. Нашы актывісты пазнаёміліся з работай піянерскай дружыны дзяржаўнай установы адукацыі «Баравікоўскі базавая школа" і з вялікім задавальненнем пагулялі ў анлайн-гульню «Дзе логіка?».

15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень 15 лютага 1989 быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана. У розныя гады праз Афганістан прайшло каля 620 000 вайскоўцаў, сярод іх 28 832 беларуса, з якіх каля 800 не вярнуліся дадому. Беларусы ведаюць, памятаюць і ганарацца сваімі землякамі, якія паказалі прыклад гераізму і мужнасці, баявой вывучкі, воінскай дружбы і таварыства. Для вучяў старэйшых класаў у шосты дзень 13 лютага быў арганiзаваны кіналекторый, прысвечаны ўсім воінам-інтэрнацыяналістам, салдатам і афіцэрам, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых краін на баку законных урадаў, якія звярнуліся па дапамогу да нашай краіны. Мы падзяляем боль родных і схіляемся перад светлай памяццю загінуўшых герояў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.