Навіны шостага дня ва ўстанове

06.02.2021

Сёння школа - гэта не толькі храм ведаў, але яшчэ і інавацыйная, сучасная адукацыйная ўстанова.

Але якая ж школа без вучняў? Наша школа па праву можа ганарыцца сваімі вучнямі. 6 лютага у Дзень сустрэчы выпускнікоў ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя тэме: "Дзень успамінаў". Успаміналі ў гэты дзень і былых вучняў, і былых настаўнікаў, і наогул цудоўныя школьныя гады.

Сярод навучэнцаў 8-9 класаў прайшла віктарына «Гісторыя маёй школы" .

У ходзе віктарыны вучні прадэманстравалі шырокі кругагляд, гумар. Асабліва прыемна, што многія знаёмыя з гісторыяй нашай ўстановы.

Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у аукцыёне ведаў “Здаровым быць выдатна” да Сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворваннямі, які для іх падрыхтавала Ірына Віктараўна. А яшчэ наведаліся у бібліятэку, дзе іх чакала выстава літаратуры на тэму "Кім быць?" у рамках месячніка прафесійнай арыентацыі.

Вучням пачатковых класаў таксама не было сумна: спачатку факультатыў па шахматах, потым  -  спартыўная секцыя, аб'яданне па інтарэсам "Творчая майстэрня", і напрыканцы - творчая гадзіна “У краіне дзяцінства” разам з школьным псіхолагам.