Апошняя субота ў чвэрці - Дзень навагодніх прыгод

19.12.2020

Новы год! Колькі гадоў нам ні было б, чым бы мы не займаліся - набліжэнне гэтага выдатнага свята прымушае нас думаць пра нешта цудоўнае, чароўнае, што робіць нас крышачку больш радаснымі і больш шчаслівымі. З асаблівым нецярпеннем чакаюць свята дзеці.

Апошні шосты школьны дзень у другой чвэрці быў прысвечаны тэме: "Дзень навагодніх прыгод". Усе мерапрыемствы былі акутаны хараством гэтага сапраўды чароўнага свята:

для малодшых вучняў (1-4 кл.) была арганізавана гульня-фантазія  "Калядная казка" разам з супрацоўнікамі Скірмантаўскага СДК;

5-7 клас прынялі ўдзел у "Майстэрні Дзеда Мароза";

вучні 8-9 класаў разам з настаўніцай франзузскай мовы здейснілі віртуальнае падарожжа па навагодняй Францыі ("Традыцыі французскіх каляд").

Акрамя таго, дзеці, як і заўжды па суботах, займаліся ў аб'яданнях па інтарэсах, з педагогам-псіхолагам і настаўнікамі-прадметнікамі.