Вынікі суботы

12.12.2020

Цэнтральнай падзеяй шостага школьнага дня 12 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" стала мерапрыемства "Дзень гімнаста". Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі паміж сабой за права атрымаць званне лепшага гімнаста школы і праявілі свае цудоўныя фізічныя здольнасці. Таксама ў гэты дзень акцябраты ўстановы пазнаёміліся са старшынёй Мінскага абласнога Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" Юліяй Сяргееўнай Мароз. А ўсё таму што яна стала госцем Піянерскай-анлайн суботы. Юлія Сяргееўна расказала аб праектах БРПА, выкарыстанні сацыяльных сетак у жыцці сучаснага піянера і проста дзялілася добрым настроем. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і вельмі карыснай. На жаль з-за тэхнічных непаладак рабяты не змаглі паўдзельнічаць у "Піянерскім квізе", але запланаванае школьнае мерапрыемства адбылося  -  дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе "Майстэрня Дзеда Мароза".

Таксама ўсе жадаючыя змаглі наведаць шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў, заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, атрымаць кансультацыю ад педагога-псіхолага ці педагога сацыяльнага.