Дзень цікавых прафесій

05.12.2020

5 снежня 2020 г. у школе прайшла чарговая тэматычная прафарыентацыйная субота, у рамках якой навучэнцы пазнаёміліся з дзіўным светам прафесій.

Малодшыя школьнікі пагрузіліся ў свет прафесій і даведаліся шмат новага аб прафесіях , якія былі папулярныя у часы маладосці іх дзядуль і бабуль.

Вучні 5-7 класаў паспрабавалі сябе ў ролі лекара, ветэрынара, пажарнага, паліцэйскага, выратавальніка, выхавацеля, кіроўца на мерапрыемстве "Конкурс рэклам "Гэта прафесія самая лепшая".

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай канферэнцыі "Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь» у дыстанцыйным рэжыме. 

Удзельнікамі мерапрыемства былі прадстаўнікі устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Яны распавялі аб навучальных установах, аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць і адказалі на пытанні навучэнцаў. Выступы суправаджаліся прэзентацыяй і відэаролікамі. Навучэнцы аднадушна выказаліся, што мерапрыемства дапамагло ўсвядоміць правільнасць выбару прафесіі, ацаніць свае магчымасці.

Дзень прайшоў займальна і з карысцю!