Школьныя падзеі ў шосты дзень

31.10.2020

Мерапрыемствы шостага школьнага дня ў апошні дзень кастрычніка былі прысвечаны тэме: "Творчая субота".

На майстар-класе "Чароўныя фарбы", які для вучняў 5-7 класаў правёў Валента Ігар Мітрафанавіч, дзеці малявалі акварэллю анёлаў, вывучалі прапорцыі твару і цела, вучыліся пісаць жывапіс.

Вучні пачатковых класаў пашырылі свой кругагляд аб старажытных і маладых гарадах Радзімы на Турніры "Чамучак", які быў прысвечаны сусветнаму дню гарадоў. Дзеці з цікавасцю разгадвалі красворд, працавалі з картай, фотаздымкамі. Кожны расказаў, што цікавага даведаўся. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся сваімі успамінамі, у якіх гарадах Беларусі бывалі.

Старэйшыя вучні прапанавалі свае ідэі на конкурсе "Як зрабіць шосты дзень цікавым!".

А яшчэ з сённяшняга дня пачаў сваю дзейнасць лагер "Сонека". Дзяцей чакалі спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальныя і забаўляльныя гульні.